На сайце Рэчыцкага райвыканкама апублікаваныя звесткі пра склад раённай камісіі па рэферэндуме. У камісію на безальтэрнатыўнай аснове ўвайшлі 11 чалавек, усе яны людзі ў раёне добра вядомыя і правераныя падчас ранейшых электаральных кампаній.
На сайтах райвыканкамаў Віцебскай вобласці, за рэдкім выключэннем, можна знайсці поўную інфармацыю аб складах раённых камісій па правядзенні рэферэндуму па прыняцці дапаўненняў і змяненняў у дзеючую Канстытуцыю краіны.
Як заўважылі прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", пры падрыхтоўцы рэферэндуму мінскія чыноўнікі ігнаруюць меры асцярогі і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе з COVID-19.