Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ад бухгалтэрыі да цэхаў. У выбарчай кампаніі па традыцыі выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што працягваецца практыка актыўнага выкарыстання ў палітычных мэтах адміністрацыйнага рэсурсу і залежнасці работнікаў ад працадаўцы. Агітацыю па будучым рэферэндуме ўлады праводзяць парушаючы і палітычныя, і працоўныя правы работнікаў прадпрыемства.

Так, напрыклад, 17 студзеня 2022 года на заводзе "Магілёўтрансмаш" у працоўны час прайшла сустрэча кіраўніцтва горада і прадпрыемства з часткай працоўнага калектыву. Прадпрыемства з'яўляецца структурным падраздзяленнем Мінскага МАЗа. Ад кіраўніцтва ў прэзідыуме выступалі старшыня адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксей Багайчук, намеснік дырэктара МАЗа Сяргей Еўтухоўскі, намеснік дырэктара МАЗА па ідэалогіі Зоя Таран, дырэктар магілёўскага філіяла МАза Васіль Хамякоў. Ад калектыву прадпрыемства ў асноўным асобы, якіх уключылі ў члены ўчастковых выбарчых камісій: уся бухгалтэрыя, аддзел працы, канструктара, па адным працоўным ад цэхаў.


Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ажыццяўляе экспертную місію па назіранні за рэферэндумам. У сувязі з гэтым просім вас дасылаць нам аўдыя і тэкставую інфармацыю, якая тычыцца падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму, у Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і на Email: referendum2022@spring96.org

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"