На Віцебшчыне вызначылі колькасць і межы ўчасткаў для галасавання
Раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці завяршылі вызначэнне межаў выбарчых участкаў. Згодна з апублікаванымі дадзенымі, галасаванне будзе весціся на крыху больш за 700 участкаў для галасавання, у тым ліку на двух дзясятках участкаў, размешчаных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, арганізацыях аховы здароўя і воінскіх часцях. Правам прагаласаваць могуць скарыстацца 840 тыс. грамадзян, якія жывуць у межах паўночна-ўсходняга рэгіёна Беларусі.
Самая вялікая колькасць месцаў для галасавання на рэферэндуме адведзена ў Аршанскім раёне, дзе мясцовы раённы выканаўчы камітэт вызначыў 95 участкаў. Другім па гэтым паказчыку ідзе Першамайскі раён Віцебска з 72 участкамі, дзе патэнцыйна могуць прагаласуюць больш за 130 тыс. грамадзян, якія маюць права голасу, паведамляе "Віцебская Вясна".
Найменшай колькасцю ўчасткаў для галасавання вызначылі выканкаму Дубровенскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці, 9 і 12 участкаў адпаведна. У сярэднім жа па 18-ці сельскіх раёнах вобласці колькасць участкаў вагаецца ад 18 да 25.