У Светлагорску напярэдадні аб’яўленага ўладамі рэферэндума па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю на допыты выклікаюць актыўных грамадзян. Адначасова арганізуюцца пасяджэнні ў «падтрымку рэферэндуму», з адказнымі «за падрыхтоўку тэкстаў выступленняў».
Этап па фарміравання складаў участковых камісій завершаны ў Віцебскім рэгіёне. Яго адметная асаблівасць была ў тым, што працэс правядзення пасяджэнняў раённых камітэтаў насіў келейны характар - прысутнічалі толькі самі ў члены камісій і чыноўнікі РВК.
Сустрэчы з электаратам, “прамыя лініі і гарачыя тэлефоны”, дыялогавыя пляцоўкі – для ідэалагічнай апрацоўкі грамадзян напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па зменах у канстытуцыю актывізаваліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і чыноўнікі высокага рангу.
Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падрыхтавалі адказы на пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі са здыманнем фіранак з выбарчых кабінак і адначасовай прысутнасцю супрацоўнікаў міліцыі і дружыннікаў на выбарчых участках.
Праваабаронца з Віцебска Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер не ў Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтравыбаркам з нагоды парушэння яго права ўдзельнічаць у рэферэндуме.