Ніводны прадстаўнік апазіцыйных партый не ўключаны ў склад участковых камісій
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў апублікавала дадзеныя аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме.
Усяго ў склад участковых камісій прайшло 58 354 прадстаўнікоў, вылучалася - 59 176. У асноўным гэта прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і партый (55,5%), самавылучэнцы (33,4%) і прадстаўнікі працоўных калектываў (11,1%).
Працэнт вылучаных ад палітычных партый складае 4,3%, або 2 511 прадстаўнікоў.
Сваіх прадстаўнікоў вылучалі 11 партый, на фінішы засталося 6, прычым ва ўчастковыя камісіі па рэферэндуму не прайшоў ні адзін прадстаўнік апазіцыйных партый.
Паводле звестак ЦВК, усяго такіх было 42 чалавекі ад шасці партый.
Такім чынам, не ўключаныя ў склад участковых камісій прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларускай партыі «Зялёныя».
Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) паведамляюць, што ні адзін з 7 прэтэндэнтаў не трапіў у склад у частковых камісій.
Варта адзначыць, што Камуністычная партыя Беларусі вылучыла ў склад участковых камісій 900 прадстаўнікоў, у камісіі патрапіла 895. толькі 5 чалавек ад КПБ не ўключаны. Калі казаць пра адсотак ўключэння, то гэта - 99,4%.\