Мінус 213 участкаў для галасавання: аптымізацыя ці пазбаўленне права на галасаванне?
Згодна з Каляндарным планам завяршыўся этап утварэння участкаў для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме. Паводле інфармацыі ЦВК, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана 5510 участкаў, у тым ліку 217 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, і 12 у воінскіх часцях.
Найбольшая колькасць участкаў для галасавання сфарміравана ў Гомельскай і Мінскай абласцях (977 і 929 адпаведна), 883 у Брэсцкай вобласці, 714 у Віцебскай, 707 у Магілёўскай, 608 у Гродзенскай і 692 у г.Мінску.
Падчас правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе на тэрыторыі нашай краіны было створана 5723 выбарчыя ўчасткі, што на 213 больш, чым пры правядзенні цяперашняй кампаніі па рэферэндуму. Скарачэнне колькасці участкаў выклікана памяншэннем колькасці сельскага насельніцтва, аб'яднаннем малалікіх участкаў у больш буйныя, а таксама аптымізацыяй арганізацый.
Аднак, патрэбна адзначыць, што адной з прычын істотнага змяншэння колькасці выбарчых участкаў стала нечаканае рашэнне аб адмене галасавання па за межамі краіны.
Міністэрства замежных спраў, спасылаецца на немагчымасць забяспечыць дастатковы ўзровень бяспекі пры арганізацыі галасавання, а таксама адсутнасцю неабходнай колькасці грамадзян на консульскім уліку, што не зусім адпавядае рэчаіснасці.
“Ніякіх зразумелых і прымальных аргументаў для пазбаўлення сотняў тысяч беларусаў права голасу ўладамі не прыводзіцца. Довад аб невялікай колькасці грамадзян Беларусі на консульскім уліку неабгрунтаваны. Пасля падзей жніўня 2020 колькасць беларусаў, якія выехалі ў іншыя краіны, значна павялічылася, раней жа выбарчыя ўчасткі пры пасольствах адкрываліся ва ўсіх электаральных кампаніях”, - заявілі прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары.
Праваабаронцы: Гарантуйце беларусам права ўдзельнічаць у рэферэндуме, незалежна ад іх месцазнаходжання