Праваабаронцы за свабодныя выбары
Кампанія незалежнага назірання за рэспубліканскім рэферэндумам па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 2022 года ладзіцца праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму, а таксама аб выніках назірання.