Фотафакт: яшчэ прасцей - запоўніць бюлетэнь на вачах у сябраў камісіі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка і старшыня Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі перад пачаткам датэрміновага галасавання выбарачна наведалі асобныя ўчасткі ў раёне.
У прыватнасці, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай галін улады ацанілі ўзровень гатоўнасці Бародзіцкага і Князеўскага участкаў для галасавання да будучай палітычнай падзеі.
Чыноўнікі з упэўненасцю заяўляюць, што была праведзена вялікая праца па іх “падрыхтоўцы”.
Асабліва, што тычыцца таемнасці галасавання, якое цалкам адсутнічае. У гэтым лёгка пераканацца, глянуўшы на фотаздымкі кабінак для галасавання, якія апублікаваў сайт Зэльвенскага райвыканкама. Прасцей толькі - запоўніць бюлетэнь непасрэдна на вачах у сябраў камісіі.