Астравеччына: бадзёрыя рапарты пра датэрміновае галасаванне на рэферэндуме
22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на кантстытуцыйным рэферэндуме. Дзяржаўныя органы актыўна прапагандуюць менавіта галасаванне ў папярэднія дні. Раённыя газеты Гарадзеншчыны скіраваны менавіта на гэта.
Так «Астравецкая праўда» змяшчае заклік старшыні райвынканкаму Ігара Шалудзіна, які прыйшоў на ўчастак у першы ж дзень датэрміновага галасавання. Ён пахваліўся, што заўсёды галасуе датэрмінова і сказаў, што «сёння мы закладваем фундамент для развіцця краіны».
Акрамя гэтага сайт раённай газеты на цэнтральным месцы змяшчае вялікую «агітку» за датэрміновае галасаванне і хваліцца як добра адладжана праца выбарчых камісій.
На адным фота выразна адлюстравана цэлая група моладзі – гэтыя маладыя людзі чамусці надумаліся ісці галасаваць менавіта датэрмінова і гуртом.