Назіральніцу ў Мазыры пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі
У Мазыры назіральніцу Алену Шаціла ранкам 22 лютага пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі.
Яна была зарэгістраваная на ўчастку для галасавання №15, які месціцца ў памяшканні Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.
Сувязь з назіральніцай адсутнічае, падрабязнасці затрымання высвятляюцца.