Дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу (УНС), старшыня ветэранскай арганізацыі Любанскага сельсавета Вілейскага раёна Сяргей Гарачоў у агітацыйным тэксце адначасова пахваліў змены ў Канстытуцыю, захапіўся выступам Лукашэнкі і распавёў пра закрыццё прадпрыемстваў у раёне і беспрацоўе.
11 лютага ў абласной газеце «Віцебскія весці» быў апублікаваны Зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. 19 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый заклікалі жыхароў Віцебскай вобласці прыйсці на ўчасткі для галасавання і прагаласаваць "За" змену канстытуцыі.
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме».