Хацеў зарэгістравацца назіральнікам у камісію і… знік
Жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў выказаў намер зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі (участак для галасавання №45) па правядзенні рэферэндуму.
Ён сабраў неабходную колькасць подпісаў аднавяскоўцаў і 18 лютага аднёс іх у пасялковы сельсавет, дзе месціцца выбарчая камісія.
Згодна з Палажэннем аб парадку накіравання і дзейнасці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе, кожны грамадзянін мае права быць назіральнікам, прадставіўшы ў камісію заяву, падпісаную не менш чым 10 грамадзянамі, якія пражываюць адпаведна на тэрыторыі вобласці, раёна, горада, раёна ў горадзе, ўчастка для галасавання.
Праз некаторы час яму ў прыватных паведамленнях у Фэйсбуку напісаў старшыня Чонкаўскага сельсавету Гомельскага раёну Аляксей Кабзараў і запрасіў на сустрэчу ў сельсавет па мясцовых пытаннях.
Пасля паходу ва ўчастковую выбарчую камісію телефон Мікалая Сушкова стаў недасягальны.
Не выйшаў на сувязь ён і 19 лютага.
Пазней з інфармацыі БСДП стала вядома, што Сушкову "прысудзілі" 12 сутак па артыкуле 9.11 КаАП за падпіску на экстрэмісцкія каналы і распаўсюд інфармацыі.