У Магілёве невядома, хто ўвайшоў ва ўчастковыя камісіі — газета не апублікавала іх імёны
Сёння, 11 лютага, сканчваецца тэрмін, калі ўлады павінны апублікаваць спісы членаў участковых выбарчых камісій. Але замест гэтага газета "Веснік Магілёў" 10 лютага апублікавала адрасы участковых камісій, якія, па сутнасці, супадаюць з тыдзень таму адрасамі участкаў. Наступны нумар газеты выйдзе толькі праз тыдзень.
Як адзначаюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары", магілёўцы так і не ведалі, хто ўвайшоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Ленінскім і Кастрычніцкім раёне Магілёва. Тэарэтычна існуе такая пагроза, што замест зацверджаных членаў УВК у дзень галасавання на ўчастку могуць сядзець любыя людзі. Грамадства не дазнаецца, хто будзе займацца бюлетэнямі, бо на ўчастках не будзе незалежных назіральнікаў.