Светлагорск: супрацоўнік міліцыі, які павінен дзяжурыць на участку, апытваў настаўнікаў
У апошні дзень перад пачаткам датэрміновага галасавання на рэферэндуме на выбарчыя ўчасткі былі дастаўленыя бюлетэні. Адпаведна, з 21 лютага, супрацоўнікі міліцыі, якія павінны забяспечыць іх захаванне, бяруць пад ахову больш за пяць з паловай тысяч участкаў для галасавання.
Аднак у адной з гарадскіх школ Светлагорска, дзе месціцца ўчастковая выбарчая камісія, “ахоўнікі” ў пагонах дзейнічалі па незразумелай схеме, якая яўна перавышае іх паўнамоцтвы.
Настаўнікаў, многія з якіх з'яўляюцца сябрамі камісіі, пасля працы супрацоўнік міліцыі адмовіўся адпускаць дадому. Ён апытваў педагогаў аб тым, ці ёсць у чалавека "Телеграм", якія групы і каналы чалавек чытае, ці не прыходзілі яму рассылкі апазіцыйнага зместу, ці не паступалі пагрозы чалавеку ад “б-ч-бэшнікаў”. Усё гэта заносілася на паперу.
І толькі пасля “канструктыўнага субяседвання” яны змаглі пакінуць школьныя сцены.