Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Тры сябры Віцебскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму прынялі ўдзел у агітацыі па зменах у канстытуцыі

11 лютага ў абласной газеце «Віцебскія весці» быў апублікаваны Зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. 19 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый заклікалі жыхароў Віцебскай вобласці прыйсці на ўчасткі для галасавання і прагаласаваць "За" змену канстытуцыі. Скандальнасць сітуацыі ў тым, што трое з іх, з'яўляюцца членамі Віцебскай выбаршчыкаў камісіі па правядзенні рэферэндуму. 

Выбарчы кодэкс дазваляе грамадзянам Рэспублікі Беларусь, палітычным партыям, іншым грамадскім аб'яднанням, працоўным калектывам права бесперашкоднай агітацыі за прапанову па правядзенні рэферэндуму, за прыняцце рашэння, вынесенага на рэферэндум, а таксама супраць прапановы па правядзенні рэферэндуму, супраць прыняцця рашэння, вынесенага на рэферэндум. Сябрам камісій усіх узроўняў Выбарчым законам забаронены  удзел у агітацыйных мерапрыемствах, у тым ліку і ў СМІ, піша "Віцебская вясна".

Сярод падпісантаў звароту ёсць і Валяр'ян Мацкевіч, які з'яўляецца старшынёй Віцебскай абласной каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый і адначасова старшыні абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Таксама зварот падпісалі Таццяна Туманава, намеснік старшыні Віцебскай абласной каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Беларускі фонд міру” і Сяргей Альсевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. 

Да таго ж Мацкевіч, Туманава і Альсевіч з'яўляюцца сябрамі Віцебскай абласной выбарчай камісіі па правядзенні рэферэндума

Падпісаўшы дакумент, які агітуе грамадзян узяць удзел у рэферэндуме і прагаласаваць "ЗА" прапанаваныя ўладамі змены ў тэксце канстытуцыі, члены ТВК Мацкевіч, Туманава і Альсевіч, груба парушылі патрабаванне артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Сваім учынкам яна паказалі сваю заангажаванасць  у станоўчых, для рэжыма выніках, реферэндума, што можа паставіць пад сумнеў сапраўднасць вынікаў галасавання.

Паколькі сябру  камісіі забаронена весці агітацыю, парушальнікі гэтай забароны, Валяр'ян Мацкевіч, Таццяна Туманава і Сяргей Альсевіч павінены выйсці са складу Віцебскай абласной выбарчай камісіі.

Калі яны гэтага не зробіць добраахвотна, то Цэнтральная камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў звярнуцца ў прэзідыум Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, як органы, якія сфарміравалі ТВК, з прапановай адклікаць Мацкевіча, Туманаву і Ольсевіч з камісіі і замяніць іх на іншых прадстаўнікоў, якія не будуць парушаць патрабаванні Выбарчага закону.


Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ажыццяўляе экспертную місію па назіранні за рэферэндумам. У сувязі з гэтым просім вас дасылаць нам аўдыя і тэкставую інфармацыю, якая тычыцца падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму, у Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і на Email: referendum2022@spring96.org

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"