Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Астравеччына: бадзёрыя рапарты пра датэрміновае галасаванне на рэферэндуме

Ігар Шалудзін на ўчастку для галасавання
Ігар Шалудзін на ўчастку для галасавання

22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на кантстытуцыйным рэферэндуме. Дзяржаўныя органы актыўна прапагандуюць менавіта галасаванне ў папярэднія дні. Раённыя газеты Гарадзеншчыны скіраваны менавіта на гэта.

Так «Астравецкая праўда» змяшчае заклік старшыні райвынканкаму Ігара Шалудзіна, які прыйшоў на ўчастак у першы ж дзень датэрміновага галасавання. Ён пахваліўся, што заўсёды галасуе датэрмінова і сказаў, што «сёння мы закладваем фундамент для развіцця краіны».

Акрамя гэтага сайт раённай газеты на цэнтральным месцы змяшчае вялікую «агітку» за датэрміновае галасаванне і хваліцца як добра адладжана праца выбарчых камісій.

Дзіўная чарга моладзі на датэрміновым галасаванні

На адным фота выразна адлюстравана цэлая група моладзі – гэтыя маладыя людзі чамусці надумаліся ісці галасаваць менавіта датэрмінова і гуртом.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"