Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Запрашэнні на рэферэндум у Жодзіна выкідаюць у смецце

Фота: EX-PRESS.BY
Фота: EX-PRESS.BY

Чытачы EX-PRESS.BY з Жодзіна звярнулі ўвагу, што ў горадзе раскідваюцца запрашэнні на рэферэндум.

Жыхарам Жодзіна раздаюць улёткі з запрашэннем прыйсці на рэферэндум, піша газета «Жодзінскія навіны»: «у розных кропках горада ў гэтыя дні можна сустрэць актывістаў БРСМ, прафсаюзных арганізацый, якія з усмешкай раздаюць мінакам флаеры з заклікам выканаць свой грамадзянскі абавязак».

Падобны малюнак можна ўбачыць у гэтыя дні  і ў іншых гарадах Беларусі. Прычым, асабліва церпяць пад'езды шматкватэрных дамоў.

- Думаю, стаўленне да гэтых акцый і да самога рэферэндуму можна ўбачыць у сметніках і на дарогах Жодзіна. Гэты нікому не патрэбны хлам, надрукаваць які каштавала, напэўна, немалых грошай, які проста валяецца ўсюды, засмечваючы і без таго брудны і недагледжаны горад, - падзяліліся меркаваннем чытачы EX-PRESS.BY.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"