Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На Берасцейшчыне да хворых на СОVID выбарцаў прыйдуць са скрыняй для галасавання

Ілюстрацыйнае фота, "Звязда".
Ілюстрацыйнае фота, "Звязда".

На Берасцейшчыне права прагаласаваць на даму, акрамя цяжкахворых, атрымалі і тыя выбарцы, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні з-за каранавіруса.

Пра гэта мясцовым журналістам паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Па словах губернатара, у рэгіёне ўсё гатова для правядзення рэферэндуму. У жыхароў рэгіёна будзе магчымасць пры жаданні прагаласаваць датэрмінова. Не пазбавяцца права зрабіць свой выбар і тыя, хто захварэў каранавірусам.

"Зараз шмат хварэюць. У нас ёсць магчымасці арганізаваць выбарчыя ўчасткі ў бальніцах. Калі будуць паступаць званкі ад людзей, якія праходзяць лячэнне амбулаторна, забяспечым дастаўку скрыняў, каб чалавек мог прагаласаваць", - сказаў старшыня аблвыканкама.

Нагадаем, у Брэсцкай вобласці ўтворана 883 участкі для галасавання на рэферэндуме, у тым ліку 33 закрытыя, размешчаныя ў санаторыях, прафілакторыях, арганізацыях аховы здароўя, а таксама вайсковай часці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"