Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Коўзанне, чырвона-зялёныя стужкі, фоталакацыя "Канстытуцыя — Сіла Асноўнага Закона": як БРСМ агітуе за рэферэндум

Сябры БРСМ зладзілі масавае коўзанне ў "Мінск-Арэне" ў падтрымку рэферэндуму па занясенні зменаў і дадаткаў у Канстытуцыю Беларусі. Паведамляецца, што ў акцыі "Роднае — народнае" ўзялі ўдзел каля 1000 чалавек, сярод якіх удзельнікі адкрытых дыялогаў "Сіла Асноўнага Закона", байцы Моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП), памочнікі маламабільных грамадзян на ўчастках для галасавання.

Падчас коўзання БРСМаўцы расцягнулі 12-мятровы дзяржаўны сцяг. На акцыі арганізавалі фоталакацыю "Канстытуцыя — Сіла Асноўнага Закона". Тым, хто там сфатаграфаваўся, давалі ў падарунак чырвона-зялёную стужку «#разам».

Першы сакратар мінскага камітэта БРСМ Раман Бандарук анансаваў масавае датэрміновае галасаванне:

"Частка гэтых хлопцаў і дзяўчат будуць дапамагаць розным службам у дзень правядзення рэферэндуму. Упэўнены, шмат хто прыйдзе на выбарчыя ўчасткі загадзя, каб зрабіць свой выбар. Правільны выбар", — сказаў Бандарук.


Кампанія "Праваабаронцы за вольныя выбары" ажыццяўляе экспертную місію па назіранні за рэферэндумам. У сувязі з гэтым просім вас дасылаць нам аўдыё і тэкставую інфармацыю, якая тычыцца падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму, у Telegram@ViasnaSOS@spring96info і на Email: referendum2022@spring96.org

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"