Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Фотафакт. У Мінску малодшых школьнікаў агітуюць да рэферэндуму

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які з'яўляецца рухавіком арганізацыі і падрыхтоўцы рэферэндуму, распачаў агітацыйную акцыю «#раЗАм на рэферэндум». 9 лютага камітэт БРСМ Маскоўскага раёна Мінска адсправаздачыўся аб правядзенні акцыі ў адной з мінскіх школ. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заўважылі на фота, у тым ліку, школьнікаў малодшых класаў (меркавана, 3-4 класы) з агітматэрыяламі па рэферэндуме.

Паведамляецца, што актывісты БРСМ "раскажуць школьнікам, моладзі пра важнасць будучай палітычнай падзеі, права кожнага выказаць сваё меркаванне і зрабіць упэўнены крок да агульнай будучыні." На агітматэрыялах бачны тэмы "Захаванне сямейных каштоўнасцяў", "Развіццё патэнцыялу моладзі", "Стабільнасць і развіццё на перспектыву". 


Асноўны дзень усенароднага галасавання па пытаннях унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю адбудзецца 27 лютага. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 22 па 26 лютага ўключна. На рэферэндум выносіцца толькі адно пытанне: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»

Прапануемыя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю можна знайсці тут.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"