Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Ніхто не ведаў, як рабіць Канстытуцыю. Ну і ўзялі за аснову заходнія краіны": як агітуюць за рэферэндум у Оршы

Віктар Калачоў. Фота: orshanka.by
Віктар Калачоў. Фота: orshanka.by

У Аршанскім рэгіёне чыноўнікі і дзяржслужачыя вядуць актыўную агітацыю па канстытуцыйным рэферэндуме сярод арганізацый і устаноў. Пры гэтым задзейнічаюць увесь кіраўнічы патэнцыял, якія спрабуе зразумелымі словамі данесці да выбарцаў новаўвядзенні ў Канстытуцыю і іх актуальнасць для грамадства.

А на якім ўзроўні гэта робіцца - можна зразумець з выступу намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Віктара Калачова перад педагагічным калектывам адной з школ горада.

Напачатку сустрэчы ён зрабіў экскурс у гісторыю і паведаміў прысутным, што 15 сакавіка 1994 года была прынятая першая Канстытуцыя суверэнный Беларусі, а перад гэтым, у 1991 годзе прайшоў рэферэндум, на якім вырашалася пытанне, ці быць магучаму Савецкаму Саюзу.

Бальшыня – 76% – прагаласавала за тое, каб СССР заставаўся.

Ідэолаг пры гэтым сціпла прамаўчаў, што ў галасаванні прымалі ўдзел грамадзяне не 15 былых саюзных рэспублік, а толькі дзевяці.

Далей Калачоў адзначыў, што тры чалавекі ў Белавежскай пушчы вырашылі за ўсіх іх, і ў выніку ўтварылася многа маленькіх краін.

Ніхто не ведаў, як рабіць Канстытуцыю. Ну і ўзялі за аснову заходнія краіны, накідалі ўсё на наш славянскі менталітэт. Але наш менталітэт іншы. Ну вось, напрыклад, нарадзілі дзіця, куды яго дзець? Правільна, бабулі і дзядулю. А на Захадзе няма такога. Там так: вы нарадзілі – вы і займайцеся”, – тлумачыў педагогам сутнасць славянскага менталітэту раённы кіраўнік. –  Альбо вось возьмем сямейныя каштоўнасці… Будзе прапісана, што шлюб гэта паміж мужчынай і жанчынай, а не так як у іх: першы бацька, другі бацька.”

Каго меў на ўвазе Калачоў, так і не прагучала.

Далей ён хуценька прабегся па іншых важных накірунках, за пяць хвілін узгадаў палітыку, эканоміку, народаўладзе, 2020 год, АДКБ і Казахстан і рэзюміраваў, што нам не трэба агрэсія.

І на завяршэнне яшчэ адна цытата аматара гісторыі:

“Цяпер пра ўладу. Замацоўваецца Усебеларускі народны сход. Гэта не новае… было ў нас Народнае Веча”.

Ёсць у вас прапановы? Няма? І гэта нармальна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"